Фота vk.com/fco2020.

Івацэвіцкі раён Беларусі не згадваецца ў статыстыцы Мінздароўя як эпідэміялагічна небяспечны. Тым не менш, 18 красавіка менавіта ў Івацэвічах упершыню ў гэтым сезоне мусіў прайсці футбольны матч без гледачоў — гульня другой лігі чэмпіяната краіны ў другой лізе паміж «Івацэвічамі» і «Астраўцом».

Рашэнне пра пустыя трыбуны на стадыёне ў Івацэвічах прынялі гарадскія ўлады.

Інфармацыю пра гэта 16 красавіка на сайце ivatsevichy.by змясціў сектар спорту і турызму мясцовага райвыканкама. Аднак неўзабаве тэкст змяніўся. Цяпер у ім згадак пра пустыя трыбуны няма. Затое з’явіліся кошты на квіткі: дарослы — 2 рублі, дзіцячы — 50 капеек.

Будуць гледачы. Праверце сайт, — каротка адказаў на пытанне Еўрарадыё пра матч кіраўнік сектару спорта і турызма Івацэвіцкага райвыканкама Генадзь Крот.

Кэш Google памятае першапачатковы змест навіны:

Цяпер яна выглядае так: