Ілюстрацыйнае фота timesofisrael.com.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя дадзеныя на 18 красавіка па каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі.

У Беларусі правялі больш 92 тысяч тэстаў на каранавірус у 25 лабараторыях.

На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 3282 чалавека.

Паправіліся і выпісаныя 458 пацыента. У дачыненні да 510 праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка.

Памерлі 45 чалавек.