Фота Настассі УТКІНАЙ.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што хворых на каранавірус варта размясціць у абласных бальніцах.

Адпаведнае даручэнне ён даў 19 красавіка падчас паездкі ў Смалявіцкі раён.

Лукашэнка лічыць неабходным перавесці інфіцыраваных COVID-19 з раённых цэнтраў у абласныя. Гэта дапаможа лепш кантраляваць сітуацыю і аказваць хворым больш кваліфікаваную дапамогу. Да таго ж з’явіцца магчымасць давесці да ладу раённыя бальніцы, зыходзячы з ужо існуючага вопыту.

— Людзей лепш трымаць у абласных цэнтрах, не ў раёне, — сказаў Лукашэнка.