Фота minsknews.by.

Падоўжылі тэрміны устаноўленых раней абмежаванняў пры перасячэнні мяжы з Латвіяй і Літвой. Пра гэта інфармуе на сваім сайце Дзяржпагранкамітэт.

Па інфармацыі, якая паступіла ад латвійскай і літоўскага бакоў, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, падоўжаныя тэрміны устаноўленых раней абмежаванняў пры перасячэнні мяжы.

У Літоўскай Рэспубліцы тэрмін устаноўленага каранціннага рэжыму падоўжаны да 27 красавіка, у Латвіі — да 12 мая. Таксама да названай даты латвійскі бок не будзе афармляць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на ўезд у краіну.

На беларуска-латвійскай мяжы зачыненыя пункты спрошчанага пропуску «Мейкшаны» (з беларускага боку «Гаўрыліна»), «Каплава» («Плюсы»), «Піедруя» («Друя»), а таксама міжнародны чыгуначны пункт пропуску «Індра» («Бігосава») на станцыі Бігосава для пасажырскіх зносін.

Магчымасць перасячэння латвійска-беларускага ўчастку мяжы абмежаваная пунктамі пропуску «Патэрніекі» (з беларускага боку «Грыгораўшчына», Верхнядзвінскі раён) і «Сілене» («Урбаны», Браслаўскі раён).

На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце спрошчанага пропуску «Тверячус» («Відзы»), па-ранейшаму, афармленне асоб і транспартных сродкаў не ажыццяўляецца.