На Мядзельшчыне выпісалі штрафы на 2835 рублёў. Усё з-за парушэння навядзення парадку на зямлі

Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя склала з пачатку года 8 пратаколаў на парушальнікаў заканадаўства па пытаннях навя­дзення парадку на зямлі.

Выпісалі штрафы на суму 2835 рублёў.

Акрамя таго, выдадзены 33 рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых недахопаў і 25 актаў прадпісанняў.