На барацьбу з баршчэўнікам Вілейскаму раёну з абласнога бюджэту выдзелелі 30 тысяч рублёў.

Столькі ж раён атрымаў і летась. Суму цалкам выкарысталі, аднак баршчэўнік да канца не перамаглі. Па статыстыцы, на 1 студзеня 2019 года плошча вырастання гэтай расліны складала 10,5 гектара, на пачатак бягучага года – столькі ж.

Як удакладнілі спецыялісты Вілейскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, выкараніць баршчэўнік складана, бо расліна вельмі пладавітая.

Гаворка ідзе пра тое, каб кантраляваць плошчы вырастання, не дапускаць іх павелічэння. На што і нацэленая хімічная пратраўка, якая памяншае шчыльнасць вырастання раслін і абсямененасці тэрыторыі, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.