Фота The New York Times.

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на афіцыйным сайце апублікаваў дадзеныя па эпідабстаноўцы на 20 красавіка.

Згодна інфармацыі, у Беларусі на 20 красавіка ўсяго захварэлі на каранавірус 4779 чалавек. Памерлі — 47, за апошнія суткі — 5.

28.02.20 — гэта дата рэгістрацыі першага выпадка.

Таксама за апошнія суткі зарэгістравалі нуль выпадкаў COVID-19.

Скрыншот rcheph.by.

Адзначым, што агульная колькасць хворых на каравірус не паведамляецца трэці дзень запар. У пятніцу была такая самая колькасць, як і сёння ў справаздачы Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя — 4779.

• Текст доступен на языке: Русский