Фота abcnews.com.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла інфармацыю па каранавіруснай інфекцыі ў краіне.

З пачатку лютага ў Беларусі правялі больш 102 тысяч тэстаў.

На раніцу суботы (18 красавіка) зарэгістравалі 518 новых выпадкаў, на раніцу нядзелі (19 красавіка) — 510, за апошнія суткі — 457.

Усяго, па дадзеных на 20 красавіка зарэгістравалі 6264 станоўчых тэсту на COVID-19:

  • у Брэсцкай вобласці — 185;
  • Віцебскай — 1504;
  • Гомельскай — 322;
  • Гродзенскай — 176;
  • Мінскай — 789;
  • Магілёўскай — 265;
  • Мінску — 3023.

Па дадзеных на 20 красавіка паправіліся і выпісаныя 514 пацыентаў. У цяжкім стане знаходзяцца 92 чалавекі.

Памёр 51 пацыент.