Дзмітры Грышкевіч. Фота lesgazeta.by.

Пра гэта карэспандэнту паведаміла намеснік дырэктара Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык.

Новы кіраўнік Вілейскага доследнага лясгаса, Дзмітры Грышкевіч, нарадзіўся ў 1980 годзе на Віцебшчыне. Скончыў БДТУ, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Працаваў у лясгасе ў Бягомлі.

Ад 2003 года – на Міншчыне. 2003-2005 – працаваў інжынерам па лесанарыхтоўках у Старадарожскім доследным лясгасе. Ад 2005 па 2017 – ляснічы першага класа Пасецкага лясніцтва Старадарожскага доследнага лясгаса. Ад 2017 года – галоўны ляснічы.

Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей. У Вілейскі доследны лясгас прызначаны ад 15 красавіка загадам міністра лясной гаспадаркі.

Па словах Таццяны Анішчык, Андрэй Худалей, былы кіраўнік Вілейскага доследнага лясгаса, звольніўся па ўзгадненні бакоў.

• Текст доступен на языке: Русский