Фота Дар'і Буракінай.

Генеральная пракуратура накіравала старшыні канцэрна «Беллегпрам» і міністру аховы здароўя загад аб скасаванні парушэнняў заканадаўства пры рэгістрацыі і вытворчасці вырабаў медыцынскага прызначэння.

– Адзіны тэхнічны нарматыўна-прававы акт, які рэгламентуе патрабаванні да санітарна-гігіенічных вырабаў, змяшчае толькі патрабаванні да матэрыялу маскі і дызайну. Пры гэтым адсутнічаюць крытэрыі эфектыўнасці дадзенага вырабу медыцынскага прызначэння, у тым ліку характарыстыкі, якія забяспечваюць дасягненне прафілактычнага эфекту, уключаючы бактэрыялагічны бар’ер, а таксама іх класіфікацыю, – гаворыцца ў прадпісанні.

– Распрацаваны 19 гадоў таму СТБ не вызначае неабходныя функцыянальныя характарыстыкі сацыяльна значнага вырабу медыцынскага прызначэння і не можа ўжывацца пры яго вытворчасці, – падкрэслілі ў Генпракуратуры.

Такім чынам, адзначаецца ў прадпісанні, што маскі, якія вырабляюцца прадпрыемствамі канцэрна, «не валодаюць сукупнасцю уласцівасцяў і характарыстык, якія ўплываюць на здольнасць дзейнічаць па прызначэнні – выкарыстоўвацца для прафілактыкі распаўсюджвання захворвання, якое прадстаўляе небяспеку для здароўя насельніцтва».

На думку спецыялістаў-эпідэміёлагаў, узровень эфектыўнасці такіх вырабаў не перавышае 10%, паведамілі ў Генпракуратуры.

У прыватнасці, партыя марлевых павязак ад прадпрыемства «Стужка», дастаўленая ў медустановы Мінска, не мае неабходных фільтруючых здольнасцей.

Генпракуратура патрабуе забяспечыць рэгістрацыю і вытворчасць масак з абавязковым ужываннем фільтраў, якія забяспечваюць бактэрыялагічны бар’ер, прыняць меры да спынення выпуску масак без фільтра, як для устаноў аховы здароўя, так і для рэалізацыі ў аптэчнай розніцы. Таксама належыць распрацаваць у тэхнічны нарматыўна-прававы акт, які рэгламентуе якасныя характарыстыкі вырабаў медпрызначэння.

• Текст доступен на языке: Русский