ДТЗ адбылося  ў Вілейцы каля гадзіны ночы 19 красавіка.

19-гадовы кіроўца на «Аудзі 80» ехаў па вуліцы Вадап’янава ў бок вуліцы Чапаева. На скрыжаыванні Вадап’янава-Чайкоўскага малады чалавек на справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль выехаў на ўзбочыну і наехаў на дарожны знак і апору ЛЭП, паведамляюць у Вілейскім РАУС. У машыне былі пасажары. Ні яны, ні кіроўца не пацярпелі. У аўтамабіля – механічныя пашкоджанні.