18 красавіка ў 18-26 паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў Радашкавічах.

Пра пажар паведамілі суседзі: «Мы праз акно ўбачылі, як гарыць веранда ў суседнім доме».

Неадкладна да месца выкліку былі накіраваныя падраздзяленні выратавальнікаў. Па прыездзе дом гарэў адкрытым полымем. Відавочцы паведамілі, што ў доме можа знаходзіцца чалавек. На падлозе ў верандзе, адкуль пачаўся пажар, знайшлі мужчыну без прыкмет жыцця. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць мужчыны, пенсіянера 1958 г.н.

Дом належаў жанчыне 1978 г.н. Высветлелі, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які папярэдзіў бы мужчыну аб узгаранні на ранняй стадыі, не быў устаноўлены.

Прычыну пажару высвятляюць. Меркаваная версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. У выніку пажару агнём знішчаны дах, пашкоджаныя маёмасць і сцены жылога дома.

МНС папярэджвае: аднымі з «падпальшчыкаў» нашых кватэр і дамоў дагэтуль застаюцца электрапрыборы.

Пры эксплуатацыі электрапрыбораў неабходна выконваць наступныя меры пажарнай бяспекі: не ўсталёўваць іх каля прыбораў ацяплення. Для хуткага адключэння ад сеткі разетка, у якую ўключаны электрапрыбор, павінна знаходзіцца ў даступным месцы. Не пакідаць уключанымі электрапрыборы без нагляду, не дапускаць выкарыстання дзецьмі ў адсутнасць дарослых. Пасля выкарыстання электрапрыборы неабходна адключаць ад сеткі, выняўшы вілку з разеткі. Не пакідаць тэлевізар у «рэжыме чакання», калі вы сыходзіце з дома і на ноч.

Але калі тэлевізар, электрачайнік і іншыя прыборы дастаткова выключыць з разеткі, то, як жа быць з халадзільнікам? У такім выпадку выратавальнікам стане аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Нават калі гаспадароў не будзе дома, яго гукавую рэакцыю на наяўнасць дыму змогуць пачуць суседзі і своечасова падняць трывогу.

Выконвайце меры бяспекі:
– ня перагружайце электрасетку, чым менш электрапрыбораў працуе адначасова, тым бяспечней;
– размяшчайце электранагравальныя прыборы, у тым ліку прас, электраплітку на негаручай паверхні;
– для выключэння узгарання электрапрыбораў з-за скокаў і перападаў напружання ў сетцы карыстайцеся сеткавымі фільтрамі;
– не выкарыстоўвайце электрапліткі і абагравальнікі старых канструкцый (з адкрытай спіраллю);
– не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапрыборы;
– рэгулярна выдаляйце з задняй сценкі халадзільніка пыл;
– не размяшчайце побач з электрычнымі прыборамі (тэлевізар, халадзільнік, абагравальнікі і да т.п.) лёгкаўзгаральныя матэрыялы;
– не выкарыстоўвайце лямпы напальвання без плафонаў;

Перад выкарыстаннем электрапрыбораў уважліва вывучыце інструкцыю па эксплуатацыі.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі! Памятаеце, за бяспеку прыходзіцца плаціць, за яе адсутнасць двойчы. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару!