Фота Настассі Уткінай.

Савет Міністраў ухваліў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі па павышэнні эксплуатацыйнай бяспекі АЭС.

Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 17 красавiка 2020 года №238, паведамляе БЕЛТА.

Каардынацыяй праекта будзе займацца Міністэрства энергетыкі.

Дакументам адобраны праект тэхдапамогі «Удасканаленне перадавых метадаў прамянёвай тэрапіі, уключаючы гарантыі якасці і кантроль якасці». Кантроль яго рэалізацыі забяспечвае Міністэрства аховы здароўя.

Яшчэ адзін праект прадугледжвае ўмацаванне ўзаемадзеяння пагранічных ведамстваў Беларусі і Латвіі падчас падрыхтоўкі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Каардынаваць яго будзе Дзяржаўны памежны камітэт.

Рашэнне прынята на падставе прапаноў Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў. Дакумент уступае ў сілу з дня яго прыняцця.