Падчас затрымання. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Супрацоўнікі наркакантролю пры сілавой падтрымцы байцоў АМАП УУС Мінаблвыканкама затрымалі ў Маладзечне 32-гадовага гараджаніна і яго 35-гадовую сяброўку, а таксама 24-гадовага вілейчука.

Аўтамабіль, якім кіраваў віляйчук, аператыўнікі спынілі на Вялікім Гасцінцы па дарозе дадому да пары маладзечанцаў. Усе трое паміж сабой былі знаёмыя, раней працавалі ў адной службе таксі ў Маладзечне. Пры правядзенні асабістага вобшуку ў кішэні курткі ў фігуранткі знайшлі пакецік з парашкападобным белым рэчывам. Пакет з меркаваным псіхатропам аператыўнікі перадалі на экспертызу.

Спецыялісты ўстанавілі, што знойдзенае рэчыва – амфетамін масай 1,56 грама. Маладзечанцы растлумачылі, што наркотык набылі праз інтэрнэт-краму для асабістага ўжывання. Закладку з дурманам забралі ў лесе ў Мінскім раёне.

Дзеянням усіх фігурантаў следчыя дадуць прававую ацэнку. У беспрацоўнага жыхара Маладзечна гэта ўжо не першы прэцэдэнт такога роду: у поле зроку супрацоўнікаў наркакантролю мужчына трапляў летам мінулага года. Акрамя таго, у крымінальнай біяграфіі фігуранта ёсць судзімасці за маёмасныя злачынствы. Яго спадарожніца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе фігуруе ўпершыню.

• Текст доступен на языке: Русский