Фота NY Times.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што на 21 красавіка зафіксавалі 6723 чалавекі. Такім чынам, прырост за суткі склаў 459 выпадкі.

З пачатку лютага ў Беларусі правялі 108 тысяч тэстаў у 25 лабараторыях.

Паправіліся і выпісаныя 577 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Усяго памерлі 55 пацыентаў — яшчэ плюс 4 смерці за дзень.

У рэгіёнах статыстыка па выпадках істотна не змянілася.