Віктар Марціновіч.

Раман «Ноч» беларускага пісьменніка, ураджэнца Ашмянаў Віктара Марціновіча ўвайшоў у доўгі спіс расійскай нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга». Пра гэта паведамляе сайт прэміі. 

На прэмію прымаюць творы, напісаныя на рускай мове або перакладзеныя на яе. Згодна з Палажэннем, штогод прысуджаецца тры прэміі. Грашовае ўтрыманне першай прэміі – тры мільёны расійскіх рублёў (39 тысяч долараў), другой прэміі – паўтара мільёна рублёў (19,4 тысячы долараў), трэцяй – мільён расійскіх рублёў (12,9 тысяч долараў).