На месцы здарэння. Фота чытачкі.

Пра гэта нам паведамілі нашы чытачы, сведкі здарэння.

Учора, прыкладна ў 18.15-18.20 на вуліцы Снежнай, у доме №10, гарэла кватэра на пятым паверсе з другім пад’ездзе. Агонь пашкодзіў маёмасць, сцены і столь балкона, закураныя сцены ў кватэры. Ніхто не пацярпеў.

На месцы здарэння. Фота чытачкі.

Як распавялі ў Маладзечанскім ГРАНС, выклік паступіў ў 18.18 ад маладзечанца, які жыве побач. Пад’язджаючы выратавальнікі ўбачылі дым і полымя на балконе пятага паверха пяціпавярховіка.

Меркавана, у кватэры маглі быць дзеці.

Частка выратавальнікаў тушылі пажар праз балкон, падняўшыся па спецыяльнай лесвіцы. Астатнія – зайшлі праз дзверы. У кватэры ўжо нікога не было. Дзяцей адвялі да суседзяў, а іх бацька ўжо чакаў выратавальнікаў на лесвічнай пляцоўцы.

На месцы здарэння. фота ГРАНМ Маладзечна.

Па словах выратавальнікаў, мужчына згубіў шмат часу, бо спачатку спрабаваў патушыць узгаранне самастойна. Магчыма, пажар здарыўся з-за дзіцячага свавольства.

Работнікі МНС заклікаюць бацькоў яшчэ раз успомніць з дзіцем дамашні адрас і тэлефоны службы выратавання «101», «112» – тую інфармацыю, якая спатрэбіцца ў выпадку экстранай сітуацыі. Не лішнім будзе каля тэлефона замацаваць ліст паперы з усімі неабходнымі нумарамі і распавесці дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца. Растлумачыце, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу, ні ў якім разе нельга хавацца.

Запалкі і запальнічкі захоўваеце ў недаступных для дзяцей месцах. Не дазваляецца свайму дзіцяці самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць Не пакідайце без нагляду малалетніх дзяцей. Займаючыся гаспадарчымі справамі, не забывайце, што дзіця не павінна быць прадстаўлена сам сабе.

Выратавальнікі рэкамендуюць у дапамогу бацькам мультсерыял МНС «Чароўная кніга». Знайсці мультфільм можна на афіцыйным YоuTube канале МНС. Таксама ў навучанні дзіцяці правілам бяспекі жыццядзейнасці вам дапаможа мабільнае дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач». Паважаныя бацькі, беражыце сваіх дзяцей!

Таксама МНС папярэджвае: захламлены балкон – крок да пажару!