Фота shliah.by.

Сектар спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама і ФК «Смаргонь» у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса рэкамендуюць устрымацца ад наведвання гульні з камандай з Пінску «Хваляй».

Матч адбудзецца 25 красавіка ў 16:00 у Смаргоні, на цэнтральным стадыёне «Юнацтва».

Анлайн-трансляцыю матчу можна будзе паглядзець на сайце Асацыяцыі «Беларуская Федэрацыя Футбола» 1-я ліга (abff.by).

Людзям, якія плануюць прыйсці на стадыён, просяць выконваць меры засцярогі:

  • пазбягаць поціскаў рукі і трымаць дыстанцыю;
  • рассаджвацца на трыбунах у шахматным парадку на адлегласці як мінімум у 1,5 метраў адзін ад аднаго;
  • па магчымасці насіць маскі;
  • не чапаць рукамі вочы, нос і рот.

Атрыманыя ад продажу квіткоў грошы будуць перададзеныя на патрэбы Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы.