Фота avtovzglyad.ru.

Вольга Е. жыве ў Вілейцы. Працуе ў трэцяй гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску. 

– У мяне быў кантакт з хворым. Зрабілі тэст, і ён аказаўся станоўчым, – распавядае Вольга тэлеканалу АНТ (другая гераіня ў відэасюжэце).

Віляйчанка расказвае, што яе шпіталізавалі ў 6 клінічную бальніцу. Па словах медыкаў, акрамя COVID-19 у пацыенткі –  ішэмічная хвароба сэрца і гіпертанія.

– Былі сімптомы  – кашаль, адсутнасць нюху, – працягвае Вальга. – Калі машына ехала нас забіраць, муж закапрызіў, не хацеў ехаць. Бо гэта ж было як гром сярод яснага неба. А я яму толькі сказала: «Не сварыся. Магчыма, мы бачымся ў апошні раз.»  Ён папрасіў прабачэння і сказаў: «Усё нармальна. Усё будзе добра.» Я была ў дэпрэсіі, у паніцы. Я праляжала 18 дзён. Мы – вельмі дружная сям’я. У мяне сын і дочкі-двайняты. У мяне пяцёра ўнукаў. Усе вельмі перажывалі. І вельмі падтрымлівалі…

Па словах доктара, пацыентка справілася з хваробай. Яе выпісалі. Але жанчыну, як і іншых хврых, паставяць на ўлік і будуць назіраць.

• Текст доступен на языке: Русский