Фота Настассі УТКІНАЙ.

Улады разглядаюць магчымасць пашырыць асартымент тавараў, якія могуць прадаваць і дастаўляць пакупнікам інтэрнэт-крамы, паведамляе TUT.BY.

Сярод іх — лекі, ветэрынарныя сродкі, ювелірныя вырабы, алкаголь. Зняцце абмежаванняў на гандаль праз інтэрнэт гэтых тавараў прапануецца ў выпадку ўвядзення ў краіне каранціну з-за распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Калі ж каранцін не будзе ўведзены, то дазваляць алайн-гандаль алкаголем і тытунём немэтазгодна з-за прыярытэту на дэмаграфіі і захавання здароўя насельніцтва, лічаць МАРТ.

Па інфармацыі TUT.BY, на мінулым тыдні гэтае пытанне абмяркоўвалася ва ўрадзе. Зараз МАРТ збірае меркаванні зацікаўленых ведамстваў, абл-і Мінгарвыканкама.

Цяпер разглядаецца магчымасць продажу і дастаўкі інтэрнэт-рытэйлерамі рецептурных і безрэцэптурных лекаў, ветэрынарных тавараў, ювелірных вырабаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў (у тым ліку манет i мерных злiткаў), алкагольных і слабаалкагольных напояў, піва, цыгарэт, вадкасцяў для электронных сістэм курэння.