Міністэрства аховы здароўя заклікае на вялікія выхадныя застацца дома і не наведваць могілкі. Пра гэта заявіла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан падчас стрым на YouTube-канале Нацыянальнага прэс-цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Кожны чалавек не ведае, інфікаваны ён ці не. Разам з тым некаторыя збіраюцца ехаць да сталых бацькоў, – адзначыла Іна Карабан. – У чарговы раз Міністэрства аховы здароўя заклікае людзей на вялікія выхадныя застацца дома, не наведваць могілкі, каб максімальна паменшыць магчымасць інфікавання. Калі ласка, мы просім звярнуць на гэта асаблівую ўвагу, – звярнулася намеснік начальніка да беларусаў.

Па яе словах, напрыклад, могілкі можна наведаць і ў іншы час. Цяпер лепш абмежаваць свае кантакты, у першую чаргу, са сталымі бацькамі.