Фотa wordpress.com.

Маладзечанскі аўтапарк №4 арганізуе дадатковыя рэйсы за некалькі дзён да Радаўніцы і 28 красавіка.

Перад Радаўніцай, ад 24 па 27 красавіка ўключна, аўтапарк №4 пусціць дадатковы гарадскі аўтобусны маршрут: Старое Места – могілкі ў Лазаўцы.

Час адпраўлення аўтобуса ад  Старое Места (пасадка пасажыраў ля СШ №5): 10.00, 10.50, 11.40, 12.30, 13.20, 14.10, 15.00, 15.50.

Час адпраўлення аўтобуса ад могілк у Лозовцы: 10.25, 11.15, 12.05, 12.55, 13.45, 14.35, 15.25, 16.15.

28 красавіка (у дзень Радаўніцы) ад 9.00 да 16.00 (з інтэрвалам руху праз кожныя 20 мінут – тры аўтобусы) ад Старога Места (пасадка пасажыраў ля СШ №5) да могілак у Лазаўцы таксама арганізуюць рух дадатковых аўтобусаў.

Рух аўтобуса №5 28 красавіка Старое Места – вуліца Вялікасельская пройдзе праз АЗС «Юнайтэд Компані».

Аўтобус №6 28 красавіка будзе ездзіць па графіку працоўнага дня (два аўтобусы) з прадаўжэннем маршруту да Насілава.

• Текст доступен на языке: Русский