Фота fotokto.ru.

Пра гэта карэспандэнту расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Сяргей Паўлоўскі.

– Рашэнне пра абмежаванне масавых мерапрыемстваў на Вілейшчыне райвыканкам прыняў даўно, – кажа Сяргей Фёдаравіч. – Першапачаткова напярэдадні 1 мая планавалі Фестываль праваслаўнай кнігі і роварны прабег. Канешне ж, гэтага не будзе.

Па словах начальніка аддзела, 9 мая ў Вілейцы правядуць міні-мітынг да Дня Перамогі. Ён працягнецца каля 30 хвілін, шмат людзей не будзе.

– Ускладзём кветкі да помнікаў вызваліцелям Вілейкі і Азі Асланаву, – падсумаваў Сяргей Фёдаравіч.

• Текст доступен на языке: Русский