Фота Настассі УТКІНАЙ.

Магчыма, каты падчапілі каранавірус ад людзей. Аб гэтым паведамляе Live Science.

Каты сталі першымі дамашнімі жывёламі ў ЗША, у якіх зафіксавалі каранавірус.

Гэтую інфармацыю 22 красавіка паведамілі два ведамствы — Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША і амерыканскі Цэнтр па кантролю і прафілактыкі захворванняў.

Абедзе жывёлы жывуць у розных кутках штату. Чакаецца, што яны паправяцца.

Лічыцца, што жывёлы падчапілі каранавірус ад гаспадароў ці суседзяў. У адным выпадку, у гаспадара ката дыягнаставалі COVID-19. У другім выпадку, гаспадар таксама хварэў, але ў яго не знайшлі каранавірусную інфекцыю. Аднак кот часам выходзіў на вуліцу, таму мог падчапіць каранавірус там.