Фота liveinternet.ru.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.

Кароткачасовыя дажджы прынясуць няўстойлівыя паветраныя масы і атмасферныя франты з Балтыйскага мора.

У пятніцу ноччу яшчэ будзе пераважна без ападкаў, днём кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі. Уначы +1..+7, у асобных раёнах па поўдні — ад 0 да -2. Днём +12..+18, па паўднёвым захадзе — да +20.

У суботу, 25 красавіка, кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы +2..+8, днём — +9..+16, па паўднёвым усходзе — да +18.

У нядзелю і панядзелак кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра зноў панізіцца: ноччу будзе ў асноўным -4..+3 градусы, удзень — +8..+15, толькі па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +17.

У аўторак і сераду з Заходняй Еўропы чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, прагназуецца няўстойлівы тэмпературны рэжым.