Фота kurort.by.

Cваю дзейнасць прыпыніў санаторый «Нарач», аб гэтым паведамляе narachanka.by.

Як паведаміў генеральны дырэктар санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства «Белпрафсаюзкурорт» Юрый Чарнуха, санаторый зачынілі да 4 мая па прычыне эканамічнай немэтазгоднасці.

Чарнуха дадаў, што гэты перыяд установа выкарыстае для падрыхтоўкі да летняга сезону: запланаваны рамонтныя работы, работы па добраўпарадкаванні.

Супрацоўнікам даецца магчымасць застацца дома і не падвяргаць сябе і навакольных магчымай рызыцы.