Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта карэспандэнту расказаў начальнік Вілейскага РАУС Аляксандр Бяндасаў. 

Па яго словах, жыхар Вілейкі, які знаходзіцца на самаізаляцыі, без неабходнасці пакінуў месца жыхарства і з’ехаў на рыбалку. 21 красавіка яго прыгаварылі да адміністрацыйнай адказнасці. Парушальнік заплаціць штраф сорак базавых велічынь – 1 080 рублёў.

Аляксандр Уладзіміравіч адзначыў, што гэта пакуль адзіны выпадак на Вілейшчыне. У большасці людзі адказна ставяцца да правілаў самаізаляцыі.

Начальнік міліцыі звяртае ўвагу, што ад 10 красавіка ў Беларусі дзейнічае пастанова Савета Міністраў ад 2020/04/08 № 208 «Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства».

Адзін са спосабаў барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі – самаізаляцыя, на якую  адпраўляюць кантакты першага ўзроўню, а пры наяўнасці распіраторных сімптомаў, і другога. Работнікі Вілейскага РАУС штодня правяраюць грамадзян, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі.

• Текст доступен на языке: Русский