Фота mapio.net

Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў указ №136 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2019 год». Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Усяго на дошку занясуць 62 пераможца па розных паказчыках. Гэта будаўнічыя і прамысловыя арганізацыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, арганізацыі лясгаса, сферы паслуг і іншыя.

За высокія паказчыкі ў 2019 годзе на дошку занясуць і Смаргонскі раён.

• Текст доступен на языке: Русский