Фота doc.by.

Абмежаванні пачалі дзейнічаць ад  сярэдзіны красавіка. У клініках спасылаюцца на загад міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2020 г. № 296 «Аб мерах па арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з прыкметамі распіраторнай інфэкцыі і прыняцця дадатковых мер у арганізацыях аховы здароўя», піша Радыё Свабода.

Ад 10 красавіка дзяржаўныя стаматалагічныя паліклінікі пачалі паведамляць пацыентам, што змогуць абслугоўваць іх толькі ў выпадку вострага болю. Планавы прыём пацыентаў можа аднавіцца ў сярэдзіне мая, але гэта не дакладна.

Стаматолаги кажуць, пакуль немагчыма сказаць, калі адновіцца прыём, Разам з тым у прыватных стаматалогіях Свабодзе паведамілі, што працягваюць працаваць у звычайным рэжыме.

• Текст доступен на языке: Русский