У Ашмянскім раёне пагранічнікі затрымалі мужчыну, які раней абрабаваў дом у Вільбутава

Днём 19 красавіка ў Ашмянскім раёне ў 10 кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы пагранічнікі затрымалі жыхара населенага пункта Крэйванцы.

47-гадовы мужчына пры затрыманні паспрабаваў уцячы. Аказалася, што не толькі адсутнасць дакументаў стала прычынай яго ўцёкаў. Раней ён скраў у прыватным доме ў населеным пункце Вільбутава фотарамкі, адзеннем і больш 0,7 кг рэчыва расліннага паходжання.

Правапарушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт. 23.30 (парушэнне памежнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь і перададзены супрацоўнікам міліцыі, якія прызначылі праверку па ч.1 арт. 205 (крадзеж) і ч.1 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў) КК Рэспублікі Беларусь.