Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб пераносе працоўнага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з суботы 2 мая на пятніцу 1 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

Такім чынам, 1 мая ў школах пройдуць паўнавартасныя ўрокі. Расклад вучэбных заняткаў складуць у адпаведнасці са скарэктаваным каляндарна-тэматычным планаваннем з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі.

• Текст доступен на языке: Русский