Фота Настассі УТКІНАЙ.

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ў Маладзечне часова не будзе прымаць рэчы ад насельніцтва.

Гэта звязана з эпідяміялагічнай абстаноўкай у краіне. У прыватнасці, з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі.

Фота Настассі УТКІНАЙ.

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — гэта недзяржаўнае добраахвотнае грамадскае таварыства, якое аказвае дапамогу ахвярам узброеных канфліктаў і катастроф, адзінокім, інвалідам і састарэлым. Таварыства ўдзельнічае ў арганізацыі дапамогі насельніцтву ў экстрэмальных сітуацыях, у т.л. ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.