Падвялі вынікі інтэрнэт-галасавання Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Зямля пад белымі крыламі», прысвечанага 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча, паведамляюць у галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

У конкурсе ўдзельнічала 114 літаратурных твораў, напісаных юнымі паэтамі і празаікамі Беларусі. У выніку інтэрнэт-галасавання пераможцамі рэспубліканскага конкурсу сталі шэсць удзельнікаў. Сярод іх – вучні з Мядзельшчыны. Гэта Лізавета Дубіна Яна перамагла ў намінацыі «Лепшы вершаваны твор» (катэгорыя 11-13 гадоў). І Глеб Рыбалт, які перамог у намінацыі «Лепшы празаічны твор» (катэгорыя 8 -10  гадоў). Абодва ўдзельнікі са Свірскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа.