Фота Настассі УТКІНАЙ.

У арганізацыі адзначылі, што становішча ў Заходняй Еўропе стабілізуецца, ўспышкі ідуць на спад. Але назіраюцца трывожныя тэндэнцыі росту выпадкаў каранавіруса (хоць лічбы і невялікія) у Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы і Усходняй Еўропе.

– Большасць краін усё яшчэ знаходзяцца на ранніх стадыях эпідэміі. Некаторыя з тых краін, што сутыкнуліся з пандэміяй раней, адзначаюць аднаўленне выпадкаў. Не памыляйцеся: нас чакае доўгі шлях. Гэты вірус будзе з намі яшчэ доўга, – папярэдзіў кіраўнік СААЗ.

На яго думку, каранцін ў многіх краінах і іншыя меры фізічнага дыстанцыявання дапамаглі прытармазіць перадачу віруса: “Але ж ён застаецца надзвычай небяспечным».

– Дадзеныя сведчаць аб тым, што большая частка насельніцтва свету застаецца ўспрымальнай. Гэта значыць, што могуць быць новыя ўспышкі.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку каранавіруса пандэміяй 11 сакавіка. Па дадзеных СААЗ, у свеце амаль за 2,5 млн інфіцыраваных каранавірусом, каля 160 тысяч чалавек памерлі. Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, ахвяр пандэміі больш: заразіліся COVID-19 за 2,6 млн чалавек, памерлі больш за 180 тысяч.