Фота Настассі УТКІНАЙ.

Аб гэтым сёння на брыфінгу міністэрства паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

— Мы паставілі задачу максімальнага выяўлення і папярэджання захворвання — усе пнеўманіі сёння мы расцэньваем, як каранавірусныя! Свядома ідзем на гіпердыягностыку, даабследаванне, каб не выпусціць ні аднаго пацыента. Таму штодня пашыраем магчымасці тэставання. Працуюць (у кругласутачным рэжыме!) Больш за 30 лабараторый ва ўсіх абласцях. Падключылі прыватны сектар. Тэст-сістэм дастаткова. Праблем няма, бо пачата уласная вытворчасць, — сказала Алена Богдан.

Нагадаем, што па стане на 24 красавіка ў Беларусі зафіксавалі 8773 выпадкаў COVID-19.