Дзіця з пашкоджаннямі шпіталізавалі. Яго жыццю нічога не пагражае, піша mlyn.by.

Намеснік начальніча па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY, што здарэнне адбылося ў шматпавярховым доме на вуліцы Незалежнасці.

Жанчына паклала сына спаць у люльку і паставіла яе на пісьмовы стол, які стаяў ушчыльную да акна. Прыадкрыла створку для праветравання і пайшла ў іншы пакой займацца дамашнімі справамі.

Дзіця спада прыкладна паўтары гадзіны. А калі прачнулася, хлопчык выбраўся з люлькі, накіраваўся да акна і выпаў з другога паверха. Цяпер дзіця ў бальніцы, яго жыццю нічога не пагражае.