Фота Настассі УТКІНАЙ.

Супрацоўнікі маладзечанскай міліцыі паведамілі «РГ», што жыхар Маладзечна атрымаў штраф за парушэнне самаізаляцыі.

На гэтым тыдні мужчына парушыў рэжым самаізаляцыі. Ён выйшаў у двор з кватэры, каб пакурыць і паразмаўляць з суседам.

Аднак гэта забаронена. Людзі на самаізаляцыі могуць выйсці толькі ў бліжэйшыя краму і аптэку, а таксама выкінуць смецце.

23 красавіка суд разглядзеў справу і аштрафаваў мужчыну на 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Чытайце яшчэ: Як маладзечанская міліцыя і эпідэміёлагі правяраюць людзей на самаізаляцыі (Фота)

Нагадваем, што за парушэнне самаізаляцыі чалавека прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусі: «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў».

Парушэнне цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

• Текст доступен на языке: Русский