Фота pravo.by.

Аляксандр Лукашэнка падчас суботніка адказаў на пытанні пра перанос паслання да народа і парламента. Таксама ён адзначыў, што хутчэй за ўсё праз пяць год у Беларусі будзе новая Канстытуцыя. 

— Па нейкіх іншых пытаннях мы можам адназначна даць адказ. Асноўныя, дапусцім, параметры і пытанні будучай пяцігодкі. Потым пытанне Канстытуцыі (яно жа не здымаецца). Тут адназначна можна адказаць, што мы ў новай пяцігодцы хутчэй за ўсё будзем мець новую Канстытуцыю. Ёсць пытанні, на якія ёсць адказы. І вельмі шмат пытанняў, іх больш, на якія адказу няма, — сказаў Лукашэнка.