Нарач. Фота Этномир.

У красавіку Нацыянальны парк «Нарачанскі» пры ўдзеле Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету зарыбіў адразу пяць вадаёмаў.

Гэта дазволіць зрабіць Нарачанскі край яшчэ больш прывабным для аматараў рыбнай лоўлі, кажуць у інспекцыі.

Так, 17 красавіка карпам-двухгадовікам агульнай вагой 2960 кілаграмаў зарыбілі возера Свір. У Белае запусцілі 500 кілаграмаў і Вішнеўскае – тысячу.

А 22 красавіка парк «Нарачанскі» папоўніў азёры Кузмічы і Лотвіны карпам-двухгадовікам агульнай вагой 300 і 250 кілаграмаў адпаведна.

• Текст доступен на языке: Русский