Міліцыя затрымала жыхара Ракава і мінчука, якіх падазраюць у крадзяжах у Мінскім і Валожынскім раёнах

Прэс-служба МУС паведаміла, што затрымала падазраваных у крадзяжах з прыватных будоўляў Мінскага і Валожынскага раёнаў.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку Мінскага РУУС затрымалі 25-гадовага мінчука і 20-гадовага жыхара Ракава. Маладыя людзі пранікалі на прыватныя ўчасткі, дзе вялося будаўніцтва, і кралі інструмент.

Днём яны выязджалі «у разведку» па Мінскаму і Валожынскаму раёнах. Уначы яны вярталіся, зрэзалі замкі, узломвалі дзверы і забіралі ўсё хоць трохі каштоўнае: ад будаўнічых рулетак да электраінструмента і генератараў.

Вядома, што выкрадзенае мінчанін спрабаваў збыць па заніжаных цэнах знаёмаму прадпрымальніку, які займаецца продажам і здачай у арэнду будаўнічага інструмента. Але той запатрабаваў дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця. Пакуль зламыснікі разважалі, што рабіць далей, аператыўнікі выйшлі на іх і затрымалі.

У затрыманых знайшлі выкрадзеную маёмасць на суму звыш 10 тысяч рублёў. Частку інструмента яны паспелі прадаць праз інтэрнэт.

Затрыманыя раней не судзімыя. Зараз яны знаходзяцца ў ІЧУ. Следчыя распачалі крымінальныя справы.