Выпускны-2018 у Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

БТ анансавала вялікае інтэрв’ю ў вячэрнім «Галоўным эфіры» з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам. У навінах а 15:00 быў паказаны яго анонс піша Наша Ніва.

Было зазначана, што адзіную платформу для школьнікаў усёй краіны створаць да канца года, а фармат выпускных вечароў стане зразумелы да канца мая. Разам з тым дату заканчэння навучальнага года змяняць не будуць — завершыцца 30 мая. Што тычыцца выпускных экзаменаў і ЦТ ва ўмовах пандэміі, форму мяняць не будуць.

«Хочам, каб людзей у аўдыторыях было крыху менш, узмоцнім санітарную апрацоўку тых памяшканняў, мы зараз запускаем электронную рэгістрацыю. Гэта спросціць сітуацыю, не трэба будзе хадзіць некалькі разоў пры запісе на ЦТ.

У тым ліку абмяркоўваем пытанні, пры неабходнасці, магчымага ссоўвання тэрмінаў правядзенне уступнай кампаніі. Але ва ўсякім разе пакуль будзем назіраць за той сітуацыяй, якая разгортваецца», — сказаў міністр у інтэрв’ю БТ.

У большасці ВНУ ў гэтым годзе ўступная кампанія мелася стартаваць 16 ліпеня, залічэнне на бюджэтную форму да 1 жніўня, на платную да 10 жніўня, ЦТ мае прайсці з 13 чэрвеня па 4 ліпеня.

• Текст доступен на языке: Русский