Валянціна Сідоркіна. Фота з архіва РГ.

Сёння, 28 красавіка, «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Прымаем віншаванні і цёплыя словы ад нашай чытачкі, сузаснавальніцы адукацыйнага цэнтра «Адкрытая прастора», маладзечанкі Валянціны Сідоркінай:

– Самыя шчырыя віншаванні і ад мяне «Рэгіянальнай газеце». Без перабольшванняў – чытаю «РГ» кожны дзень у сацыяльных сетках: у ВК я падпісаная на навіны суполкі, таму ўсё, што з’яўляецца на гэтай старонцы, абавязкова праглядаю. Не магу не адзначыць, наколькі класныя і інтрыгуючыя загалоўкі ў артыкулаў – заўсёды хочацца разгарнуць навіну і прачытаць падрабязней. Вельмі важна, на мой погляд, тое, што газета адсочвае ўсе лакальныя падзеі ў сферы актывізму, гарадскога развіцця, дадатковай адукацыі. І самае галоўнае, журналісты газеты не толькі падтрымліваюць
такія падзеі інфармацыйна, але і ўдзельнічаюць у іх.

А яшчэ і сама «Рэгіянальная газета» арганізуе вельмі жывыя, актуальныя мерапрыемствы: круглыя сталы, квэсты і іншыя актыўнасці. Дзякуй вам за неабыякавасць.

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», тэлефануйце ў рэдакцыю (8-0176) 53-78- 06, пішыце на e-mail regionnews@rh.by або на адрас: 222310, г.Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 143, офіс 518, Мінская вобласць, Беларусь. А таксама посціце ў сацсетках з хэштэгам#РГ25!