Надзея Мікуліч. Фота з яе архіва.

Заслужаная артыстка Беларусі, былая вакалістка гуртоў «Чараўніцы» і «Верасы», 67-гадовая спявачка і кампазітарка Надзея Мікуліч ачуняла ад пнеўманіі і кранавіруса.

«Развіталася са сваёй палатай у 6 бальніцы. Вялікі дзякуй дактарам, усяму медперсаналу, санітарачкам, якія ўдзельнічалі ў маім выздараўленні!!! Амаль месяц у бальніцы. Шкада, што не ўбачыла ніводнага твару. Але, нават праз маскі, адчуваліся ўсмешкі і добразычлівасць. Спадзяюся сустрэцца з імі ў канцэртнай зале. Я прыйду да іх не з болем, а з песнямі! Да сустрэчы, дарагія нашы ратавальнікі! Дактары, медсёстры, санітаркі!!! », – напісала яна ў Facebook.

Захварэла спявачка 23 сакавіка, у пачатку красавіка трапіла ў бальніцу з двухбаковай пнеўманіяй і каранавірусам.

Нагадаем, што ў чэрвені 2019 года Надзея Мікуліч прыязджала ў Маладзечна ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Яна выступала ў праекце фестывалю «Асоба эпохі».

• Текст доступен на языке: Русский