Фота Настассі Уткінай.

Генеральны дырэктар расійскай карпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў расказаў у звароце 28 красавіка, што на Беларускай АЭС, якую будуе кампанія, ідуць перадпускавыя працы і падрыхтоўка да завозу ядзернага паліва.

«На гэтай пляцоўцы працягваецца планавая ратацыя персаналу, — расказаў кіраўнік карпарацыі «Росатом» пра БелАЭС. — На мінулым тыдні даставілі чарговую групу работнікаў, 43 чалавекі. У бліжэйшыя дні да адпраўкі ў Беларусь рыхтуюцца яшчэ некалькі групаў работнікаў «Росатома» і падрадных арганізацыяў».

Пра стан 15 расійскіх рабочых з будоўлі Беларускай АЭС, якіх трымалі ў ізаляцыі ў Смаргонскай бальніцы з падазрэннем на COVID-19, «Росатом» не расказваў.

Фізічны пуск першага энергаблорка Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы арыентуюць на ліпень 2020 года, а «энергетычны пуск», калі з АЭС пачне паступаць электрычнасць, чакаюць у верасні-кастрычніку 2020 года. Два тыдні таму на першым энергаблоку паспяхова завяршылі так званую «гарачую абкатку» рэактарнай устаноўкі — праверку сістэмаў перад фізічным пускам.

 

• Текст доступен на языке: Русский