Тут новы гаспадар плануе адкрыць сыраварню. Фота realt.by.

24 красавіка камітэт «Мінаблмаёмасць» правёў аўкцыён па продажы  нерухомасці, што належала Вілейскаму дзяржаўнаму каледжу.

Два будынкі, якія не выкарыстоўваліся, размешчаныя ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна. Іх ужо неаднаразова выстаўлялі на продаж.

Будынак кафэ-бара «Вітраж» агульнай плошчай 585,9 квадратаў 1960 года пабудовы ў выніку таргоў прадалі за 7 489 рублёў. Прадпрымальнік плануе адкрыць тут пункт грамадскага харчавання з кулінарыяй і сыраварню.

Двухпавярховы будынак былога навучальнага корпуса ліцэя агульнай плошчай 2 250,3 квадраты пакупнік набыў за 31 рубель. Новы ўласнік плануе размясціць тут аб’ект аздараўленчага прызначэння.

• Текст доступен на языке: Русский