Фота zelwa.by.

Ад 29 красавіка з мэтай прафілактыкі шаленства будзе праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл, паведамляе ostrovets.by.

Для гэтага будуць прымяняцца вакцыназмяшчальныя блістэр-прынады і самалёты.

Раскідвацца прынады будуць на тэрыторыі Беларусі ўздоўж мяжы з Латвійскай, Літоўскай Рэспублікамі і Польшчай. Самалёты праляцяць на вышыні 150-200 метраў на адлегласці 500 метраў адзін ад аднаго.

Людзям неабходна пазбягаць знаходжання ў зоне самалётаў і  падаючых прынадаў

Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 г. Яе робяць з кампанентаў кармоў, яна мае спецыфічны пах, у яе ўключаны блістэр (капсула) з вакцынай.

Забараняецца браць прынады рукамі і скормліваць іх хатнім жывёлам.

Пры трапленні блістэра на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% -ным растворам пітной соды і звярнуцца да доктара.