Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала каментар да ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 24 красавіка 2020 года №143 «Аб падтрымцы эканомікі» ў частцы выплаты дапамогі па часовай непрацаздольнасці, паведамляе БЕЛТА.

Пунктам 15 указа прадугледжана выплата дапамогі па часовай непрацаздольнасці асобам, якія даглядаюць дзіця да дзесяці гадоў, што ходзіць у школу ці садок, калі гэтае дзіця адносіцца да кантактаў першага або другога ўзроўню пры наяўнасці аднаго або некалькіх рэспіраторных сімптомаў.

Прызначаюць грашовую дапамогу ў парадку, устаноўленым Саўмінам для прызначэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці з-за догляду за хворым дзіцем ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў).

– Перыяд знаходжання на лістку непрацаздольнасці па гэтым выпадку часовай непрацаздольнасці – да 14 каляндарных дзён, памер аплаты – 100% сярэднядзённага заробку з першага дня знаходжання на лістку непрацаздольнасці, – праінфармавалі ў Мінпрацы.

Раней ўсталёўвалася часовая непрацаздольнасць ў сувязі з  доглядам за дадзеным дзіцем на тэрмін знаходжання яго ў самаізаляцыі і выдавалася даведка аб часовай непрацаздольнасці, якая служыла дакументам, які пацвярджае вызваленне ад працы, і не падлягала аплаце.

Указ уступіў у сілу 25 красавіка. Дзеянне пункта 15 вызначана да адмысловага рашэння Прэзідэнта Беларусі.

• Текст доступен на языке: Русский