Хуліганства трапіла на камеру відэаназірання. Фота з сайта СК Рэспублікі Беларусь.

За гэта маладога чалавека нядаўна асудзілі на два гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд уступіў у законную сілу.

Здарэнне адбылося днём 22 лютага. 21-гадовы жыхар Ашмянаў залез на аўтамабіль «Мазда» і падскочыў некалькі разоў. Хлопец пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё капота, а таксама дэфармаваў дах. Сума матэрыяльнай шкоды пацярпеламу склала 450 рублёў.

Устаноўлена, што супрацьпраўныя дзеянні малады чалавек учыніў, каб зрабіць уражанне на дзяўчат, што былі з ім. Дзеянні хлопца былі кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

• Текст доступен на языке: Русский