Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч распавёў у праграме «Карціна свету» на СТБ, распавядаючы пра нюансы атэстацыі па выніках навучальнага года.

Агульнавядомы факт — большасць дзяцей у красавіку не пайшла ў школу. Нават паводле звестак Мінадукацыі ў першы дзень 4-й чвэрці на занятках было 30-40% вучняў, а ў суботу 25 красавіка 30%.

«Ёсць бягучая атэстацыя, то бок, залікі, экзамены, ёсць выніковая атэстацыя. На сённяшні дзень мы выразна бачым тыя нормы, якія ёсць у кодэксе, і выразна бачым тыя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца, — сказаў Каспяровіч.

— Па-першае, атэстацыя, для таго каб мы казалі пра якасць адукацыі, яна, гэта вызначана і ў кодэксе, павінна праводзіцца з асабістым удзелам навучэнца».

«Што такое асабісты ўдзел? — задаўся пытаннем чыноўнік. — Асабісты ўдзел, можна было б, пагарачыўшыся, заявіць, што гэта ўдзел і ў дыстанцыйным фармаце, калі твар бачны, калі на камеру адлюстроўваецца твар студэнта, калі можна, напрыклад, з дапамогай нейкіх сродкаў біяметрыі вызначыць, што гэта ён. Але з нашага пункту гледжання, гэтага недастаткова.

Асабісты ўдзел — гэта дэманстрацыя асабістых ведаў. На сённяшні дзень мы не бачым ні тэхналагічнай магчымасці, ні, уласна кажучы, гарантый таго, што будзе забяспечана якасць адукацыйнага працэсу, калі мы правядзем яе па-іншаму».

Паводле чыноўніка атэстацыя плануецца пры непасрэдным узаемадзеянні выкладчыка або камісіі з навучэнцам.

«Але ў абавязковым парадку, гэта сістэмнае рашэнне ўжо прынята, рэалізуецца, мы будзем фактычна ўстараняць магчымасць для масавых скапленняў людзей, устараняць магчымасць для таго, каб былі ў вялікіх колькасцях кантакты. Гэта ўсё магчыма. З пункту гледжання і правядзення экзаменаў – можна выбудоўваць графікі, калі студэнты не ўсе прыходзяць да аднаго часу, а прыходзяць па вызначаным, загадзя складзеным раскладзе, выкарыстанне пераважна вялікіх аўдыторый і гэтак далей», — сказаў С. Каспяровіч.

«Паверце, гэтыя рашэнні мы ўжо сёння, пачалі папярэднія рашэнні абмяркоўваць з установамі адукацыі. І бачым тут вельмі такое сістэмнае разуменне. Бо казаць пра аддаленуую атэстацыю, напэўна, можна будзе ў нейкай будучыні», — дадаў ён.

«Дзеці не пайшлі ў школу, не ходзяць. Як атэстоўваць будзем?» — задаў пытанне вядучы праграмы Ігар Марзалюк.

«Іншых рашэнняў, напэўна, на сённяшні дзень быць не можа. Калі дзеці не ходзяць на заняткі, гэтым самым прадухіляючы і для сябе, і для сваіх блізкіх магчымасць кантактаваць, напрыклад, з людзьмі, якія, дапусцім, маюць захворванні, нават у схаванай форме,

але на атэстацыю, усё-такі, яны павінны прыйсці. А наша задача, з улікам рэкамендацый міністэрства аховы здароўя – забяспечыць максімальна бяспечныя ўмовы, забяспечыць умовы, калі няма гэтых масавых навал. І тут, зноў жа, рашэнні бачацца»