Фота deal.by.

У міліцыю Маладзечна звярнуўся 47-гадовы гараджанін, дырэктар аднаго з мясцовых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, паведамляюць у РАУС.

Мужчына расказаў, што з тэрыторыі піларамы выкралі шмат абразных дошак. Па словах заяўніка, недалічваецца матэрыялаў ён стаў некалькі тыдняў таму.

Следча-аператыўная група ўстанавіла, што выкрадзеная маёмасць захоўвалася паблізу цэхаў на тэрыторыі прадпрыемства, доступ на якую свабодны для старонніх асоб. Праваахоўнікі агледзелі месца здарэння і заўважылі сляды пратэктара аўтамабіля, на якім, верагодна, вывозілі драўніну.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі ўстанавілі дачыненне да крадзяжу піламатэрыялаў 41-гадовага беспрацоўнага жыхара Маладзечна. Мужчына раней працаваў на пілараме майстрам. У канцы мінулага года звольніўся. Падазраваны прызнаўся ў крадзяжы.

Паводле яго слоў, схема прадумаў загадзя. Фігурант валодаў ведаў, што апошнім часам у цэхах часова прыпыненая праца. На аб’ект мужчына прыязджаў бліжэй да вечара на асабістым аўтамабілі з прычэпам, абследаваў ўчастак, пасля чаго складаў дошкі і ад’язджаў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што падазраваны выкрадаў драўніну для будаўніцтва тэрасы, піламатэрыялы вывозіў да сабе на ўчастак. Міліцыянеры канфіскавалі каля 450 штук абразных дошак розных памераў. Іх кошт ацанілі ў 875 рублёў. У дзеяннях фігуранта праваахоўнікі ўгледзелі прыкметы складу злачынства, прадугледжанага артвкулам 205 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж». Раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

• Текст доступен на языке: Русский